ПУ́ШКІНСКІЯ ГО́РЫ,
пасёлак гар. тыпу ў Пскоўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 16 ст. 7,1 тыс. ж. (1998). Ільноапр., хлеба- і масларобны з-ды, харч. камбінат і інш. Радовішчы вапняку, гліны. Музей-запаведнік А.С.Пушкіна, у склад якога ўваходзяць сёлы Міхайлаўскае, Трыгорскае, Пятроўскае, гарадзішчы Вароніч і Саўкіна Горка, Святагорскі манастыр (засн. ў 1569), магіла паэта. Штогадовае Пушкінскае свята. Турызм.
т. 13, с. 140
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)